Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

  “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменнніка” (Янка Сіпакоў)

 “Родная мова – бестэрміновы

пашпарт пісьменнніка”

 (Янка Сіпакоў)

 

22 верасня 2022 года ў межах Тыдня роднай мовы куратар групы ПЗТ-37 Добрук Л.Ф. разам з навучэнцамі наведалі выставу “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, якая размясцілася ў аддзеле мастацтва абласной бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Навучэнцы пазнаёміліся з рарытэтнымі выданнямі (“Беларускі каляндар” – 1925 год, “Апавяданні і легенды вершам” – 1914 год) з фондаў бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў.

Першакурснікі каледжа паўдзельнічалі ў анлайн-акцыі Натхнёныя Бацькаўшчынай”, падчас якой паглядзелі відэасюжэты вершаў паэтаў-юбіляраў (Я.Купала, Я.Колас, М.Танк), падрыхтаваныя навучэнцамі 3 курса.