Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@ggpk.by

RU

/

BE
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Учреждение образования «Гродненский государственный политехнический колледж»

Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў каледжы распачаўся Тыдзень роднай мовы “Мова-тое, што нас яднае”.

 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў каледжы распачаўся Тыдзень роднай мовы “Мова-тое, што нас яднае”. На працягу ўсяго дня гучала беларускае слова, беларуская песня. З задавальненнем навучэнцы, настаўнікі і супрацоўнікі каледжа паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі “Мілагучнае роднае слова” і паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Вядучыя прапаноўвалі перакласці рускія словы на беларускую мову. Тыя, хто сумняваўся ў перакладзе, маглі упэўніцца, заглянуўшы ў руска-беларускі слоўнік. Усіх чакаў салодкі пачастунак.

Навучэнцы і супрацоўнікі  каледжа таксама прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. Пісалі тэкст “Успаміны маленства”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У аснову пакладзены ўспаміны Барыса Сачанкі пра сваё маленства.