У межах Тыдня роднай мовы 24 лютага 2025 года навучэнцы 1 курса групы АГБ-28 наведалі экскурсію ў аддзел мастацтваў абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага “Жаночы твар вайны”. І паколькі галоўнай падзеяй 2025 года з’яўляецца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, трэба памятаць, што жанчыны бываюць не толькі прыгожымі і абаяльнымі, але яшчэ і гераічнымі і моцнымі. Навучэнцы даведаліся пра неверагодныя подзвігі савецкіх і беларускіх жанчын, іх мужнасць і неацэнны ўклад у Вялікую Перамогу, а таксама ўбачылі фотаздымкі цудоўных дзяўчат— Герояў Савецкага Саюза. ![]() ![]() ![]() |