25 лютага Тыдзень роднай мовы працягнула літаратурна-музычная кампазіцыя "Слаўныя сыны маёй краіны", прысвечаная пісьменнікам-юбілярам Ф. Багушэвічу, Р. Барадуліну, I. Навуменку. Бібліятэкар Фанга Ж.І. расказала навучэнцам групы АЭП-37 пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, пазнаёміла з тэматычнай выставай і нагадала актуальнасць і сёння запаведзі Ф. Багушэвіча: "Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!" |