25 лютага ў межах Тыдня роднай мовы ў групе БДА-18 адбылася выхаваўчая гадзіна “Мая Радзіма. Мая прафесія. Мая будучыня”. Навучэнцы групы мелі магчымасць дакрануцца да культурна-гістарычнай спадчыны краіны, стаўшы ўдзельнікамі віктарыны “Беларускія асветнікі і пісьменнікі”, выказалі свае пачуцці ў час разважання над пытаннем “Што для цябе значыць малая радзіма?” Таксама, разбіўшыся на групы, навучэнцы змаглі праз гульню “Мая будучая прафесія” паказаць свае веды па спецдысцыплінам і падзяліцца марамі аб сваім прафесійным будучым. ![]() ![]() ![]() |